Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын

«Дзякуй усім, хто перажывае, моліцца і гатовы дапамагчы. Дзяніса трымаюць у вязніцы, у хаце і на лецішчы быў ператрус, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, камп'ютары), сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды іншае. Вельмі цікавіла ўсё, звязанае з Украінай, хоць крымінальны артыкул у пастанове на ператрус нібы пра распаўсюд асабістай інфармацыі», — паведаміла Вольга.

Калі ператрусы скончыліся, Івашына павезлі ў гродзенскую турму №1.

Дзяніс Івашын — гродзенскі журналіст-расследавальнік, пісаў пра рэстарацыю ў Курапатах, удзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасійскіх фармаванняў, а таксама лёсах «беркутаўцаў», якія ўцяклі з Украіны і пачалі службу ў беларускім АМАПе. Свае расследаванні Івашын публікаваў пераважна ў «Новым Часе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0