На тэрыторыі сталіцы і прыгараднай зоны знойдзена восем ачагоў пражывання іксадовых кляшчоў.
Кляшчы выяўленыя ў лясных масівах Сляпянкі, Сцяпянкі, Уручча, а таксама ў лясных зонах у вадасховішчаў Заслаўскае, Крыніца, Дразды, Цнянскае. Пасяліліся яны і ў раёне пасёлка Сосны.
Іксадовыя кляшчы з’яўляюцца пераносчыкамі небяспечных захворванняў — хваробы Лайма і кляшчовага энцэфаліту.
Калі ўжо клешч трапіў на скуру, можна яго дастаць самому ці звярнуцца ў паліклініку,
але ў любым разе рэшткі кляшча варта аддаць на даследаванне ў Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміалогіі.
Сёлета ў 6% здадзеных на аналіз іксадовы’х кляшчоў быў выяўлены ўзбуджальнік хваробы Лайма. Таксама калі выявіцца, што клешч быў інфікаваны, дактары прызначаць лячэнне.
Сёлета па дапамогу ў прафілактычныя ўстановы сталіцы звярнуліся 875 ахвяраў укусаў кляшчоў.