Жыхары Зялёнага Лугу паведамляюць пра тое, што з водаправодных кранаў у іх кватэрах цячэ брудная карычневая вада. Арыентыровачна ў 10.00 у выніку пашкоджання трубаправода халоднага водазабеспячэння ў раёне дома N37 на вул. Мірашнічэнкі, адбылося ўзмучванне ў падаваемай спажыўцам вадзе. З праблемай сутыкнуліся жыхары дамоў N11,27,29,31,37,47 на вул. Мірашнічэнкі і дома N20 на вул. Гамарніка 20, паведамляе «Мінск-Навіны».

На час аднаўленчых работ арганізаваны падвоз вады. Аўтацыстэрны размешчаны ў 2 пунктах: вул. Мірашнічэнкі, 27 і 47.

У «Мінскводаканале» дадалі, што спецыялісты робяць усё магчымае для найхутчэйшай ліквідацыі праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0