Біткойны і іншая лічбавая валюта з'яўляюцца хутчэй спекулятыўным рэсурсам, таму дзяржаве не выгадна інвеставаць у гэтую дзейнасць. Такое меркаванне выказаў у эфіры СТБ памочнік Лукашэнкі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі.

Паводле слоў Бельскага, дзяржава стварае найлепшыя ўмовы для развіцця любога бізнэсу ў краіне, у тым ліку і ў сферы лічбавай валюты. Аднак, самой дзяржаве інвеставаць у гэта не варта.

— Як паказаў вопыт нават за мінулы год, ніякай стабільнасці ў чаканнях і рэальным кошце гэтага лічбавага актыву няма. Гэта спекулятыўны рэсурс, які сёння можа каштаваць 6 тысяч даляраў, напрыклад, за адну лічбавую манету і можа каштаваць 50 даляраў і больш, — адзначыў памочнік Лукашэнкі.

Таксама Бельскі звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі ёсць спекулянты, якія зарабляюць на лічбавай валюце, ёсць адпаведная біржа, якая даволі актыўна праводзіць таргі, выступаючы пасярэднікам абмену лічбавых грошай на рэальныя і наадварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0