Актывіста Таварыства беларускай мовы, магілёўца Сяргея Дымкова змясцілі да суду ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд павінен адбыцца ў панядзелак.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на балконе, паведамляюць валанцёры магілёўскай «Вясны».

У кватэры правялі ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0