ТАСС
Паводле звестак журналістаў, у памяшканнях рэдакцыі і іншых размешчаных у будынку арганізацый адчуваецца ўстойлівы рэзкі хімічны пах. На месцы здарэння ўжо працуюць спецслужбы, у тым ліку МНС, МУС і ФСБ.
Супрацоўнікі «Новай газеты» адзначаюць, што пахі вельмі падобныя да тых, што былі падчас нападу на дом і машыну журналісткі выдання Юліі Латынінай летам 2017 года. Тады зламыснікі апырскалі ўедлівым газам невядомага складу дом і машыну Латынінай. Паліцыя ўстанавіла, што разлітая вадкасць небяспекі для здароўя не ўяўляе.
У красавіку 2017 года невядомыя даслалі ў рэдакцыю ліст: у канверце знаходзіўся белы парашок невядомага складу. Тады аналіз паказаў, што рэчыва не радыеактыўнае.