Адкрые майстар-клас тэматычны блок пра культуру.

Кіраўнік платформы Say.by Аляксандр Шастаковіч раскажа, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы.

У якасці спецыяльнага госця на сустрэчу таксама запрошаны пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Павел Ананіч, які прапанаваў распрацаваць прыкладанне, каб вывучаць помнікі архітэктуры з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці. 

Спікерам на тэму інклюзіі выступіць стваральніца і дызайнер брэнду Tikota Unique Кацярына Бязрукава. Яна раскажа пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным.

Яе выступленне дапоўніць яшчэ адна спецыяльная госця — пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Соф’я Федчанка, якая прэзентавала ў фінале ідэю абсталяваць вучэбныя класы адмысловымі канторкамі, каб школьнікі з захворваннямі пазваночніка маглі займацца стоячы.

Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзеліцца архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка, якая раскажа пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет.

Спецыяльны госць гэтага тэматычнага блока — пераможца мінулага сезона конкурсу «Першыя» Дзяніс Рабчук. На працягу некалькіх гадоў ён разам з камандай аднадумцаў стварае ў Брэсце муралы з вершамі беларускіх класікаў і плануе пашырыць праект на іншыя гарады Беларусі.

Пасля выступленняў спікераў удзельнікі майстар-класа змогуць пагутарыць з імі ў чаце. Аўтары самых складаных і цікавых пытанняў, зарэгістраваныя на сайце праекта www.generation.A1.by, атрымаюць каштоўныя падарункі.

Мэта адукацыйнай праграмы заключаецца ў тым, каб расказаць школьнікам, якія праекты ўжо існуюць у Беларусі ў сферы культуры, інклюзіі, урбаністыкі, экалогіі і тэхналогій. А таксама паказаць, як адна ідэя можа змяніць да лепшага жыццё многіх людзей. Гэта дазволіць старшакласнікам падзяліцца сваім меркаваннем па кожнай з тэм і прыдумаць уласны праект, каб падаць яго на конкурс ідэй «Першыя», прэзентаваць на міжнароднай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаць iPhone 12. У лютым ужо адбыўся майстар-клас па тэхналогіях і экалогіі.

Да 30 красавіка адкрыты прыём заявак для старшакласнікаў на ўдзел у конкурсе ідэй па пяці кірунках — «Тэхналогіі», «Культура», «Экалогія», «Інклюзія», «Урбаністыка». Для гэтага трэба зняць відэаролік пра сваю ідэю (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на [email protected].

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Усе мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове, уключаючы майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэтаў конкурсу — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і павелічэнне яе папулярнасці з дапамогай сусветнай супольнасці TED.

Чытаць больш пра конкурс ідэй «Першыя» ад А1

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0