Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Псіхадэлік — гэта наркатычнае рэчыва, якое змяняе чалавечую свядомасць, уплывае на эмацыйны стан і многія псіхічныя працэсы, але не выклікае залежнасць. Даследчыкі спадзяюцца, што псіхадэлік DMT дапаможа значнай колькасці людзей, на якіх не дзейнічаюць звычайныя антыдэпрэсанты, справіцца з дэпрэсіяй.

Навукоўцы мяркуюць, што эфект ад псіхадэлічнай тэрапіі можа быць значна даўжэйшым, чым ад традыцыйных метадаў лячэння, паведамляе BBC.

Шматлікія даследаванні выявілі бяспеку і эфектыўнасць псіхадэлічных прэпаратаў у лячэнні шэрагу псіхічных захворванняў.

Псіхадэлік DMT таксама вядомы як «малекула духу», бо прэпарат выклікае галюцынацыі, якія параўноўваюць з перадсмяротнымі адчуваннямі.

Клінічныя выпрабаванні будуць праводзіць навукоўцы з Імперскага каледжа Лондана.

Даследчыкі лічаць, што псіхадэлік дапаможа пацыентам пазбавіцца ад негатыўных думак і тым самым не толькі паслабіць сімптомы дэпрэсіі, але і цалкам змяніць лад мыслення. Дзякуючы гэтаму магчыма дамагчыся доўгатэрміновага эфекту.

Аднак гэта гіпотэза пакуль не пацверджаная. За ўдзельнікамі даследавання будуць назіраць на працягу шасці месяцаў, каб выявіць, як доўга захаваецца эфект псіхадэлічнай тэрапіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0