У Беларусі пачалася вакцынацыя кітайскай вакцынай SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated кампаніі Sinopharm, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Як распавёў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, каля двух тыдняў прэпарат праходзіў лабараторны кантроль, у працэсе якога эксперты пераканаліся ў яго высокай якасці і бяспецы. Наступны этап — вакцынацыя, яна пачалася сёння: першай медустановай, дзе выкарыстоўвалі SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), стала сталічная 39-я паліклініка.

Гаворка ідзе аб вакцыне, якая 19 лютага прыбыла з Пекіна. Тады ў Беларусь было дастаўлена 100 тысяч доз вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0