Вярбіцкага абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку і ў акце тэрарызму. У кастрычніку 2020 года ён пакінуў у тэлеграм-чатах некалькі паведамленняў, у якіх нібыта заклікаў спаліць ашмянскую пракуратуру і аўтамабілі астравецкіх міліцыянераў.

У апошнім слове Вярбіцкі зачытаў урывак з «Архіпелага ГУЛАГА» Салжаніцына. Таксама ён падзякаваў родным, валанцёрам, адвакату, журналістам за падтрымку і асвятленне працэсу. Вярбіцкі сказаў, што прызнае сябе вінаватым толькі па знішчэнню пастановы аб ператрусе, папрасіў суддзю залічыць час у СІЗА ў прысуд (там ён правёў амаль 5 месяцаў) і вызваліць у зале суда, а па астатніх артыкулах апраўдаць. Вярбіцкага апраўдалі толькі па артыкуле за захоўванне выбуховых рэчываў і патронаў.

Яго вінавацілі адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Справу разглядаў суддзя Людміла Пятрова, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Сяргей Кавальчук.

Як паведамляла пракуратура Ашмянскага раёна, згодна з матэрыяламі справы 14 кастрычніка 2020 года ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з груп Telegram-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.

У гэты ж дзень і ў тым жа Telegram-чаце пад нікам «Dimon D» ён размясціў паведамленне з заклікамі да пашкоджання і знішчэння маёмасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў шляхам падпалу транспартных сродкаў, якія належаць ім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру