У сувязі з прад'яўленнем абвінавачванняў і абраннем меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту жыхарцы г. Брэста Юліі Бодак (абвінавачаная па ч.2 арт. 339 КК) і ўзяццем пад варту жыхара г. Гродна Ігара Банцара (абвінавачаны па ч.1 арт. 339 КК) прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі іх палітычнымі вязнямі.
Праваабаронцы патрабуюць:
- Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Юліі Бодак і Ігара Банцара, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.
- Неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.