18 сакавіка ў Гродне — прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана
Гродзенская прэзентацыя доўгачаканага перакладу кнігі нямецкага гісторыка Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднееўрапейскага места» адбудзецца ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Пачатак: 19.00.
Фармат прэзентацыі: з удзелам аўтара (у анлайн рэжыме), рэдактараў, а таксама іншых асоб, якія спрычыніліся да выхаду гэтай кнігі.
На прэзентацыі можна будзе набыць выданне.
Кніга мае 400 старонак і выйшла ў цвёрдай вокладцы.
Змест кнігі можна пабачыць на сайце Arche.
Даведкі па тэлефоне: (029) 985-84-76, (29) 550-79-69.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм