Латвія знаходзіцца на мяжы глабальных пераменаў у эканоміцы краіны.

У чацвер на экстранным вячэрнім пасяджэнні кааліцыі, у якім узяў удзел і прэзідэнт Валдзіс Затлерс, было прынята рашэнне скараціць усе пенсіі на 10 адсоткаў, а заробак бюджэтнікам на 20 адсоткаў.

Пенсіянерам, што працуюць, пенсіі будуць зніжаныя на 70%.

На 10 адсоткаў будуць скарочаныя мацярынскія і дзяржаўныя сямейныя выплаты,

а мінімум, што неабкладаецца падаткамі, скарочаны з 90 латаў да 35 латаў (50 еўра).

Postimees

Латвіі ўдалося пазбегнуць банкруцтва дзякуючы прынятым рашэнням аб зніжэнні расходаў бюджэту, заявіў 12 чэрвеня прэм'ер-міністр Валдзіс Дамброўскіс.

11 чэрвеня палітыкам удалося дамовіцца аб эканоміі больш як 1 млрд. долараў за кошт зніжэння на 20% аплаты працы бюджэтнікаў і на 10% — пенсійных выплат. Дасягнуты кампраміс дазволіць Латвіі разлічваць на атрыманне крэдытаў ад Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонду, якія звязваюць выдзяленне фінансавай дапамогі са скарачэннем дэфіцыту бюджэту і расходаў.

Паводле слоў Дамброўскіса, урад павінен паскорыць працэдуру галасавання ў парламенце па праекце бюджэту і арганізаваць яго 15 чэрвеня.

Пакуль галасаванне прызначана на 17 чэрвеня. Пасля зацвярджэння законапраекта латвійскія ўлады змогуць звярнуцца па атрыманне дадатковых крэдытаў. Раней эксперты выказвалі асцярогі, што з-за адтоку з краіны замежных інвестыцый і масавай скупкі насельніцтвам еўра Латвіі давядзецца дэвальваваць нацыянальную валюту. Назіральнікі таксама апасаліся, што абвал эканомікі краіны можа выклікаць ланцуговую рэакцыю ў Балтыйскім рэгіёне, а таксама Польшчы і Швецыі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0