З надыходам вясны кляшчы прачнуліся і актывізаваліся. Першыя выпадкі выяўлены ў пачатку сакавіка. Ужо ёсць і пацярпелыя ад укусаў, паведамляе Звязда.
Па дапамогу звярнуліся пяць чалавек. Нападу насякомых яны падвергліся ў прыватных падворках у Брэсце і аграгарадку Крыўляны, што ў Жабінкаўскім раёне. У чатырох выпадках кляшчы былі заражаны барэліёзам.