Камісар Еўрасаюза па вонкавых сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра‑Вальднер прыедзе ў Мінск увечары 21 чэрвеня.
Падчас аднадзённага візіту яна правядзе сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Беніта Ферэра‑Вальднер мяркуе сустрэцца 22 чэрвеня з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Мэта візіту — абмеркаванне бліжэйшага супрацоўніцтва Беларуссю.
Меркавалася, што спадарыня Ферэра‑Вальднер наведае беларускую сталіцу ў сакавіку, а потым красавіку, але візіты штораз адкладаваліся.
0
0
0
0
0
0