Новы Час

Новы Час

Пра гэта «Новаму Часу» паведаміла сама Ульяна Гарбачова.

Яна распавяла пра акалічнасці ўчорашняга затрымання недалёка ад дома:

«Забралі мяне каля 15 гадзін, калі я гуляла на рэчцы з сабакам і сынам. Двое мужчын, якія не прадставіліся, пазвалі мяне і сказалі, што я павінна праехаць з імі у Партызанскае РУУС. Я сказала, што, калі ім трэба — хай выклікаюць мяне позвай. На што мне сказалі, што ў іх новаўвядзенне, і яны павінны самі мяне даставіць», — гаворыць Ульяна Гарбачова. 

Яна папрасіла дазволу завесці дадому сабаку і сына. Супрацоўнікі дазволілі, але адзін з іх пайшоў у кватэру разам з Ульянай, а другі падагнаў легкавую машыну.

Ульяну Гарбачову прывезлі ў РУУС, дзе дапыталі і склалі пратакол па артыкуле 24.23 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Пратакол аформілі нібыта за ўдзел у мітынгу, хаця ніякага мітынгу там не было, мы праводзілі беларускі традыцыйны абрад гукання вясны, у мяне не было ніякай сімволікі», — зазначае Ульяна.

Паколькі жанчына выхоўвае непаўналетняе дзіця, увечары яе адпусцілі дадому, абавязаўшы раніцай з'явіцца ў РУУС для суда. 

Сёння Ульяна Гарбачова прыйшла ў міліцыю, і там яе судзілі па скайпе. Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў яе вінаватай і прысудзіў 50 базавых велічынь штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0