Ілюстрацыйнае фота. Pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота. Pixabay.com

«Пад выглядам аказання інфармацыйных і культурна-адукацыйных паслуг з удзелам не менш за 20 непаўналетніх навучэнцаў і маладых берасцейцаў праслаўляліся вайсковыя злачынцы, уключаючы Рамуальда Райса, вядомага па мянушцы Буры», — паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Гаворка ідзе аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое прайшло ў «Польскай школе» 28 лютага.

10 сакавіка па факце «здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму» была заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК.

У межах крымінальнай справы затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы» — 43-гадовага берасцейца — і дырэктара Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу. Яны праходзяць па справе як падазраваныя. Паводле інфармацыі Tut.by, праз некаторы час сузаснавальніка адпусцілі, а дырэктар усё яшчэ знаходзіцца пад вартай.

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі раней распавёў, што мерапрыемства ў «Польскай школе» «не мела ніякага дачынення» да Рамуальда Райса (Бурага).

Чытайце таксама:

Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі

Тлумачым, хто такія «праклятыя жаўнеры», Рамуальд «Буры» Райс і якое дачыненне гэта мае да Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0