Аві Вігдэрсан і Ласла Ловас. Фота The New York Times.

Аві Вігдэрсан і Ласла Ловас. Фота The New York Times.

Нарвежская акадэмія навук і літаратуры прысудзіла прэстыжную ўзнагароду навукоўцам за іх «вялікі ўнёсак у тэарэтычную інфарматыку і дыскрэтную матэматыку і вядучую ролю ў ператварэнні іх у цэнтральныя галіны сучаснай матэматыкі».

Ласла Ловас і Аві Вігдэрсан падзеляць прэмію ў памеры $880 тысяч, паведамляе The New York Times.

Даследаванні абодвух навукоўцаў паспрыялі развіццю тэорыі складанасці вылічэнняў (раздзел тэарэтычнай інфарматыкі, які вывучае складанасць алгарытмаў для рашэння задач на аснове вылічальных прылад). Гэта асабліва важна для крыптаграфіі, бо матэматыкі распрацавалі алгарытм, які выяўляе хібы ў крыптаграфічных сістэмах, а таксама прапаноўвае больш дасканалыя спосабы шыфравання, якія могуць палепшыць інтэрнэт-бяспеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0