За дзень да гэтага ў кватэры Дзянісава прайшоў вобшук, на ім прысутнічала толькі дачка музыкі, а на наступны дзень яго выклікалі ў міліцыю.

Допыт доўжыўся каля трох гадзін. Дзянісаў хадзіў без адваката. «На гэты момант праводзіцца праверка па справе аб фінансаванні масавых пратэстаў. Магу сказаць, што я ніякага дачынення да гэтага не маю. Пакуль знаходжуся ні ў якім статусе, калі раптам будзе заведзеная крымінальная справа, то тады і статус нейкі з’явіцца», — сказаў Дзянісаў.

Учора тыя самыя дзеянні ў Гродне праводзіліся ў дачыненні журналіста Яна Романа. Ён таксама на волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?