У атацы Алена Леўчанка.

У атацы Алена Леўчанка.

У жаночай зборнай Беларусі па баскетболе застаецца ўсё меней шанцаў, каб паўтарыць на чэмпіянаце Еўропы свой поспех двухгадовай даўніны.
Тады ў Італіі нашы дзяўчаты заваявалі бронзавыя медалі. На сённяшні момант задача куды больш празаічная — трапіць у чвэрцьфінал.

Пасля двух паразаў ад францужанак і італьянак, прыйшла і трэцяя — ад расіянак. Менавіта нашы ўсходнія суседкі трымаюць тытул наймацнейшай зборнай старога свету. Шанцаў зачапіцца за расіянак амаль не было. Матч ад самага пачатку пайшоў пад іхнюю дыктоўку.

Фінальная сірэна зафіксавала лік — 51:66. Натуральна, не на нашу карысць.

Цяпер становішча ў групе выглядае наступным чынам: Расія — 6 пунктаў (3 гульні), Турцыя — 5 (3), Францыя — 4 (2), Італія — 4 (3), Беларусь — 3 (3), Літва — 2 (2). У наступны раўнд трапляюць чатыры лепшыя каманды. Для працягу барацьбы нашым мусова трэба выйграваць турчанак і літовак, і спадзявацца на ўдалыя для нас вынікі іншых паядынкаў.

З Літвой згуляем ужо ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?