Улады паведамілі пра выкананне квартальнай мэты Нацыянальнай праграмы вакцынацыі, паведамляе Польскае радыё.

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык паведаміў, што квартальная мэта Нацыянальнай праграмы вакцынацыі была дасягнутая. Да ўчарашняга дня першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі тры мільёны палякаў. Міністр Дворчык адзначыў, што да канца першага квартала павінны быць прывітыя больш за пяць мільёнаў чалавек:

— Ад пачатку мы гаварылі, што да канца першага квартала першай дозай вакцыны супраць COVID-19 плануем прывіць тры мільёны палякаў. Згаданая мэта была дасягнутая ўчора. Такім чынам, да канца месяца мы павінны перавысіць першапачатковую мэту на 20%. Спадзяёмся, што агулам гэта будзе каля пяці з паловай мільёнаў усіх прывітых першай і другой дозамі вакцыны.

Згодна з Нацыянальнай праграмай вакцынацыі, цягам трох бліжэйшых дзён на вакцынацыю могуць рэгістравацца людзі ва ўзросце 68 і 67 гадоў, а таксама асобы ва ўзросце 69 гадоў, якія раней гэтага не зрабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0