Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што гатовы ў хуткім часе — «альбо заўтра, альбо ў панядзелак» — правесці перамовы з лідарам ЗША Джо Байдэнам.

«Я б не адкладваў гэта ў доўгую скрыню. Я на выходныя хачу з'ездзіць у тайгу трошкі адпачыць. А так можна было б альбо заўтра, альбо ў панядзелак [правесці размову]. Мы гатовыя ў любы зручны для амерыканскага боку час», — заявіў Пуцін.

Ён дадаў, што «проста цяпер» дасць адпаведнае даручэнне МЗС. «Каб нам не пікіравацца вось так завочна, мы можам, мы павінны працягваць адносіны», — падкрэсліў расійскі прэзідэнт.

«Я хачу прапанаваць яму працягнуць нашу дыскусію, але пры ўмове: што мы гэта зробім фактычна ў жывым эфіры, анлайн, без усялякіх затрымак. Мяркую, што гэта было б цікава і для народа Расіі і для народа Злучаных Штатаў, так і для многіх іншых краін», — паведаміў Пуцін.

17 сакавіка, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю ABC News пагадзіўся са сцвярджэннем, што прэзідэнт Расіі з'яўляецца забойцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0