У пятніцу ў нью-ёрскай бальніцы пасля цяжкой і працяглай хваробы памёр знакаміты расійскі пісьменнік і сцэнарыст Георгі Вайнер.
Яму быў 71 год. Нарадзіўся 10 лютага 1938 г. у Маскве.
Разам з братам Аркадзем напісаў некалькі дэтэктыўных раманаў, якія карысталіся шалёнай папулярнасцю ў СССР, у тым ліку «Гадзіннік для містэра Келлі», «Візіт да Мінатаўра», «Эра міласэрнасці».
Паводле апошняй кнігі Станіслаў Гаварухін зняў фільм-хіт, які можна глядзець з любой серыі і ў любым парадку -- «Месца сустрэчы змяніць нельга».
Сам Георгі Вайнер напісаў больш за 150 кніг і 22 сцэнары да фільмаў.