uosm.ucoz.ru
Андрэй Пятроўскі кажа, што сілавікі да яго дадому прыйшлі ўвечары 18 сакавіка. Быў праведзены агляд, канфіскаваныя старэнькі ноўтбук, планшэт, флэшкі і яго смартфон. Усё адбывалася з санкцыі пракурора. Прэтэнзіі да настаўніка, як яму растлумачылі, звязаныя з «распальваннем сацыяльнай варожасці».
Пастановы аб завядзенні крымінальнай справы настаўнік не бачыў. Зыходзячы з пастановы аб аглядзе цяпер праводзіцца праверка.
Нагадаем, 46-гадовы настаўнік са Смаргоні Андрэй Пятроўскі пазбавіўся працы пасля таго, як адзін з яго ўрокаў на відэа зняў вучань. Тады настаўнік распавядаў пра АДКБ. Пятроўскага абвінавачвалі ў тым, што сярод іншага настаўнік нібыта паказваў дзецям відэа, дзе былі кадры з тэлеграм-канала, які нельга называць. Сам жа Андрэй Францавіч распавядаў, што матэрыялы для ўрокаў браў у адкрытым доступе ў сетцы, а дзецям заўсёды даваў толькі правераную інфармацыю.
Настаўнік са Смаргоні расказваў на ўроку пра бчб-сцяг, а сын чыноўніцы запісаў усё на тэлефон — настаўніка звольнілі





