Чытачы «Нашай Нівы» даслалі ў Рэдакцыю фота, зробленае раніцай у мінскім аддзяленні Белпошты №36 на вуліцы Каржа. 

У чарзе сядзіць накрыты труп. Як так выйшла? 

Справа ў тым, што па рэгламенце медыкі, якія канстатавалі смерць чалавека, павінны дачакацца следчых ці судмедэкспертаў, каб выключыць крымінальны характар смерці. Магчыма, дактары не сталі іх чакаць і паехалі на наступны выклік да жывых пацыентаў.

Цяпер аддзяленне закрыта, там працуюць судмедэксперты. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0