Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў амерыканскім навуковым часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS).

Узровень пылку ў паветры лічыцца павышаным, калі колькасць пылковых зярнят перавышае 250 на кубічны метр паветра на працягу некалькіх дзён. Даследчыкі заўважылі, што чым больш станавілася пылку, тым хутчэй павышаўся ўзровень заражэння.

Навукоўцы атрымалі звесткі ад 130 станцый пылковага маніторынгу з 31 краіны за перыяд са студзеня да красавіка 2020 года. Гэтыя звесткі параўналі з колькасцю выпадкаў захворвання падчас першай хвалі. У даследаванні ўлічваліся такія фактары, як шчыльнасць насельніцтва і ўвядзенне каранціну ў краінах, паведамляе DW.

З 31 краіны, большасць з якіх знаходзяцца ў Еўропе, у 14 знайшлі сувязь паміж высокім узроўнем пылку і інфекцыямі кавіду. У астатніх краінах узровень пылку быў не такім высокім, каб вывучаць яго уплыў на каранавірус.

У выніку даследчыкі выявілі, што пылок можа павялічваць распаўсюджванне інфекцыі на 20%, а ў сукупнасці з іншымі фактарамі навакольнага асяроддзя, такімі як тэмпэратура паветра і вільготнасць, гэта лічба павялічваецца.

Згодна з даследаваннем, без каранціну дадатковыя 100 пылковых зярнят на кубічны метр павялічваюць узровень заражэння на 4%.

Гэта значыць, што на распаўсюджванне кавіду ўплываюць не толькі асабістыя фактары, але і ўмовы навакольнага асяроддзя.

Таму аўтары даследавання раяць падчас сезона вялікай колькасці пылку насіць маскі для фільтрацыі часціц, асабліва тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.

Калі вірусы трапляюць у арганізм разам з пылковымі зярнятамі, пылок парушае імунны адказ, што дазваляе вірусам хутчэй распаўсюджвацца ў арганізме. Навукоўцы мяркуюць, што тое ж самае можа адбывацца і з каранавірусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0