Месенджар Telegram выпусціў чарговае абнаўленне: у прыватнасці, цяпер галасавыя чаты можна стварыць не толькі ў групах, але і ў каналах, а колькасць слухачоў больш не абмежавана.

Акрамя таго, цяпер можна запісваць галасавыя чаты.

Цяпер адміністратары каналаў і адкрытых груп могуць ствараць галасавыя чаты без абмежаванняў у колькасці ўдзельнікаў. Абмеркаванне могуць адначасова слухаць мільёны людзей — як старыя добрыя радыётрансляцыі ў новым магутным інтэрфейсе.

Пры гэтым адміністратары галасавога чата могуць запісаць аўдыя і апублікаваць файл для тых, хто прапусціў абмеркаванне.

Любы слухач можа падняць руку, каб папрасіць адміністратараў чата даць яму слова.

Далучыцца да галасавога чата ў канале можна не толькі ад свайго імя, але і ад аднаго са сваіх каналаў — такім чынам публічныя дзеячы і знакамітасці могуць пазбегнуць залішняй увагі да свайго асабістага акаўнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0