У Кіеве каля офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прайшла акцыя ў падтрымку асуджанага экс-кіраўніка адэскай ячэйкі «Правага сектара» Сяргея Сцярненкі.

Удзельнікі акцыі з фаерамі, дымавымі шашкамі і петардамі выйшлі з патрабаваннем адпусціць Сцярненку, а таксама звольніць генеральнага пракурора краіны Ірыну Венедыктаву і міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

Мітынгоўцы закідалі будынак піратэхнікай, аблілі яго чырвонай фарбай, а таксама спрабавалі падпаліць надпіс «Прэзідэнт Украіны».

Намеснік кіраўніка МУС Антон Герашчанка назваў акцыю хуліганствам. Паводле яго слоў, «пэўныя асобы» з ліку мітынгоўцаў хочуць справакаваць паліцыю на прымяненне сілы. Ён дадаў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў фіксуюць усе парушэнні і будуць прымяняць сілу толькі да тых, хто парушае закон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0