Як паведамляюць праваабаронцы, 19 сакавіка ў журналіста Сяргея Аржанцава з Клімавічаў прайшоў ператрус. Яму давялося выдаліць суполку Укантакце, якая налічвала 1,7 тысячы падпісчыкаў.

— На жаль, суполка КЛІМАВІЦКАЯ СТАРОНКА вымушана закрыцца. Сёння, 19 сакавіка 2021 года, у маёй кватэры прайшоў ператрус, быў атрыманы доступ да камп'ютара, што паўплывала на змест КЛІМАВІЦКАЙ СТАРОНКІ і робіць немагчымай яе далейшую дзейнасць. У сувязі з гэтым паведамляю ўсім падпісчыкам і чытачам, што з гэтага моманту не маю ніякага дачынення да з'яўлення любой інфармацыі ў суполцы або ад імя суполкі. З павагай, Сяргей Аржанцаў, — напісаў мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0