Пятніца стала рэкордным днём для вакцынацыі ў Брытаніі, калі прышчэпкі першай і другой дозамі зрабілі 711 156 асобам, паведамляе BBC.

Палова ўсіх дарослых у Вялікабрытаніі — каля 26 853 407 чалавек — зараз атрымала першую дозу вакцыны.

Усяго 2 132 551 чалавек таксама атрымаў другую дозу вакцыны, сведчаць даныя ўрада.

У чацвер Вялікабрытанія ўстанавіла папярэдні рэкорд зробленых за дзень прышчэпак ад каранавіруса — больш за 660 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0