Некалькі тыдняў таму на рэсурсе Skarga з'явіўся зварот пра затрыманне людзей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. І вось які атрымалі адказ.

Чытанне не забараняецца, калі яно не парушае закона аб масавых мерапрыемствах. Як распазнаць звычайнаму грамадзяніну гэтыя парушэнні, не паведамляецца.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў Мінску затрымалі пенсіянераў — пасажыраў электрычкі, якая ехала ў кірунку Заслаўя. Ім выставілі абвінавачванне ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі: пажылыя людзі чыталі ў цягніку кнігі беларускіх пісьменнікаў, па некаторых даных, у кагосьці ў руках былі і бел-чырвона-белыя сцяжкі.

Пенсіянераў тады масава штрафавалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?