Грамадства

87-гадовага графа Прушынскага шэсць гадзін пратрымалі ў міліцыі за раздачу ўлётак

Днём 21 сакавіка на плошчы Незалежнасці ля Чырвонага касцёла быў затрыманы Аляксандр Прушынскі, больш вядомы як «граф Прушынскі». Мужчына раздаваў улёткі з нагоды хуткага Дня Волі.

Аляксандр Прушынскі. Фота Радыё «Рацыя».

Раздаваць улёткі графу ўдалося 15—20 хвілін, пасля чаго яго затрымалі міліцыянеры. Мужчыну адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі шэсць гадзін.

«Я не першы раз затрыманы, я ведаю, як сябе паводзіць з міліцыянерамі. Я ім кажу: не важна, хто кіруе краінай, хай ваш Аляксандр Рыгоравіч, хай не ён, але дабрабыт людзей павінен расці. У Сінгапуры за 40 гадоў узровень жыцця вырас у чатыры разы, у Эстоніі за 26 гадоў — у тры разы. А мы стаім на месцы. У нас прадукты даражэйшыя, чым у Польшчы, а там заробкі вы самі ведаеце якія», — кажа спадар Аляксандр.

Граф Прушынскі кажа, што ў міліцыі неаднаразова гукаў «Жыве Беларусь». «Ні адзін, ні два і не тры разы. Я прапаноўваў міліцыянерам сфоткацца са мной як з кандыдатам у прэзідэнты, але яны баяліся».

На мужчыну быў складзены пратакол, сам Прушынскі не памятае, па якім менавіта артыкуле будзе суд.

«У Лукашэнку кепска тры рэчы: ён не любіць прыватны бізнэс, хоча ўсім кіраваць сам і не любіць палякаў. І калі з трэцім яшчэ можна змірыцца, то першыя два пункты тармозяць развіццё краіны», — кажа Прушынскі.

Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе на Гродзеншчыне, а потым з сям’ёй эміграваў у Канаду. У Беларусь вярнуўся ў пачатку 1990-х. Некалькі разоў спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, але не рэгістравалі нават ягоную ініцыятыўную групу. Не так даўно Аляксандр Прушынскі атрымаў беларускі пашпарт. Аляксандр Прушынскі паходзіць з графскага роду Прушынскіх.

Каментары

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць13

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць13

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →