Форма была прадстаўлена ў дзень 30-годдзя НАК Беларусі. Экіпіроўку гасцям паказалі мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці.
Дызайн формы распрацаваны супрацоўнікамі НАК Беларусі сумесна са спецыялістамі прадпрыемства «Сола-Пінск».
Летнія алімпійскія гульні павінны прайсці ў Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Год таму яны былі перанесеныя з-за каранавіруса.