spring96.org

spring96.org

19 сакавіка ў Валожынскі РАУС выклікалі Сяргея Тура, там на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за тое, што ён нібыта праводзіць пікет у выглядзе пафарбаванага ў БЧБ-гаража. Пасля складання пратакола яго адпусцілі, але праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі прыехалі да Тура дадому. У гэты час Сяргей быў у паліклініцы. Міліцыянты там і затрымалі мужчыну, паведамляе spring96.org.

Сяргей пазваніў жонцы з міліцыі і сказаў, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак, але жонка так і не змагла трапіць на яго: працэс прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме. Суд арыштаваў мужчыну на 15 сутак.

Акрамя таго, пасля суда да Тураў дадому прыхалі камунальнікі і зафарбавалі чырвоную палоску на гаражы ў шэры колер. Пры гэтым яны паведамілі гаспадыні дома, што гэта «бясплатна — у якасці дапамогі як шматдзетнай сям’і». У Сяргея дома трое непаўналетніх дзетак: 2, 4 і 8 гадоў. Па словах жонкі, мужчыну ўжо звольнілі з працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0