7 ліпеня ў офісе Беларускай фэдэрацыі футболу адбылося лёсаваньне матчаў 1/16 фіналу Кубку Беларусі.
Атрымаліся наступныя пары:
«Вэртыкаль» (Калінкавічы, дывізіён 3, альбо другая ліга) – «Дынама» (Менск);
«Камунальнік» (Жлобін, Д3) – «Шахцёр» (Салігорск);
«Савіт» (Магілёў, Д3) – МТЗ-РІПА (Менск);
«Ліда» (Д2) – БАТЭ (Барысаў);
«Дынама-Белкард» (Горадня, Д3) – «Дарыда» (Ждановічы);
«Спартак» (Шклоў, Д3) – «Зорка-ВА-БДУ» (Менск);
«Баранавічы» (Д2) – «Лякаматыў» (Менск);
«Верас» (Нясьвіж, Д2) – «Лякаматыў» (Віцебск);
«Хваля» (Пінск, Д2) – «Тарпэда» (Жодзіна);
«Полацак» (Д2) – «Мазыр-ЗЛіН» (Д2);
«Хімік» (Сьветлагорск) – «Дняпро» (Магілёў);
ФК «Менск» (Д2) – «Нафтан» (Наваполацак);
«Смаргонь» (Д2) – «Дынама» (Берасьце);
«Ведрыч-97» (Рэчыца, Д2) – «Белшына» (Бабруйск);
«Мікашэвічы» (Д2) – «Гомель»;
«Асіповічы» (Д3) – «Нёман» (Горадня).
Гульні пройдуць 12-13 жніўня на полі суперніка, указаным у парах першым.