— Так, вядома, мы ў курсе гэтай сітуацыі, займаемся ёй у рамках аказання консульскага садзейнічання беларускім грамадзянам. Цяпер удакладняем усе акалічнасці, працуем з прадстаўнікамі ўладаў адпаведнай краіны. Калі будзе больш падрабязная інфармацыя, мы абавязкова яе дамо, — паведаміў Анатоль Глаз.

Нагадаем, 23 сакавіка стала вядома аб затрыманні ў ДРК Аляксандра Зінгмана. Паводле інфармацыі СМІ, Зінгман быў арыштаваны кангалезскай паліцыяй у Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам краіны Жазэфам Кабілай.

Паводле звестак СМІ, Зінгман мае два грамадзянства — ЗША і Беларусі. Па словах кангалезскімі крыніцы, урады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск з мэтай яго вызвалення. Аднак Кангалезскі чыноўнік сказаў, што яны «пакуль будуць яго ўтрымліваць».

Аляксандр Зінгман быў доўгі час непублічным чалавекам, і пра яго існаванне мала хто ведаў у Беларусі. Аднак усё змянілася ў студзені 2019 года, калі ён стаў ганаровым консулам Зімбабвэ ў Мінску. Зімбабвійскія СМІ называлі Зінгмана то «дарадцам» кіраўніка УСП Віктара Шэймана, то вядомым беларускім бізнэсоўцам. У Беларусі Аляксандр Зінгман быў больш вядомы тым, што ягоная сям'я кіруе фешэнэбельным рэстаранам Falcone ў Мінску.

Чытайце таксама: СМІ: У аэрапорце ДР Конга затрыманы блізкі да Шэймана ганаровы консул Беларусі ў Зімбабвэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0