У кватэры, дзе Ягор жыве разам з жонкай і маленькім сынам Гедымінам, прайшоў ператрус. Пасля Ягора забралі.

«Куды канкрэтна яго павезлі, не сказалі. Усё, што паспеў сказаць Ягор: забралі нібыта па падазрэнні ў спыненні руху цягнікоў у Лідскім раёне. Гэта ён прачытаў з пастанаўлення на ператрус. Я адразу адначыла, што гэта смешна, бо на радзіме мужа ў Лідзе мы не былі з моманту маёй цяжарнасці. На што мне адказалі, што «спыненнем руху можна кіраваць і дыстанцыйна», — расказвае Дар’я Тубелевіч.

Ягор з жонкай і сынам

Ягор з жонкай і сынам

Па словах Дар’і, сам ператрус праходзіў карэктна: 

«У іх быццам не было мэты нешта знайсці. Але наш сцяг, нататнік з Пагоняй, а таксама ліст Ягору ад Ігара Лосіка, тэлефон і ноўт забралі. Адзінае, што мне не сказалі, куды мужа забіраюць, таму я ў разгубленасці».

Ягор актыўна папулярызаваў ужыванне беларускай мовы, праводзіў марафоны беларусізацыі і вёў па-беларуску свой блог, канал у тэлеграме. Ëн таксама прыняў удзел у нашым праекце з экскурсіяй па Трактарным пасёлку.

UPD: Пазней стала вядома, што Ягору далі 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (артыкул 24.3 КаАП).

«Нібыта мы доўга адкрывалі міліцыянерам дзверы, але калі да цябе ломяцца невядомыя, дома маленькі сын — як інакш?», — задаецца пытаннем жонка Ягора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0