— Сваякі і медыцынскія работнікі, абураныя скажэннем фактаў і іх тыражаваннем, звярнуліся ў праваахоўныя органы з просьбамі разабрацца ў тым, што здарылася, і даць прававую ацэнку цынічнаму ўчынку, — заявілі ў Генпракуратуры.

Крымінальная справа распачатая па арт. 188 (паклёп) КК Беларусі і накіравана ў Следчы камітэт.

Пра што ідзе гаворка?

Пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам бальніцы ў Маладзечне, у телеграм-канале «Белыя халаты» з'явілася інфармацыя аб тым, што ў гэты дзень там памерла жанчына — нібыта ахова Аляксандра Лукашэнкі не прапусціла да яе рэаніматолага. Гэтая інфармацыя прайшла незаўважанай, а рэзананс выклікала дзяржаўная прэса, якая стала тыражаваць каментар галоўнага доктара Маладзечанскай ЦРБ Дар'і Калядзіч.

Яна заявіла, што так, факт смерці пацыенткі быў — ад ускладнення, выкліканага ішэмічнай хваробай сэрца. Жанчына памерла ў кардыялагічным корпусе бальніцы. Пры гэтым галоўны доктар паказала, што ў корпусе быў свой дзяжурны рэаніматолаг, а Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў гэты момант у іншым корпусе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0