Краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС — Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама дзяржавы еўрапейскай зоны свабоднага гандлю — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія — далучыліся да рашэння Рады ЕС аб працягу санкцый. Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Рады, гаворыцца ў дакуменце.

Раней у лютым Еўрасаюз працягнуў на 12 месяцаў — да 28 лютага 2022 года — санкцыі ў дачыненні да 88 прадстаўнікоў кіраўніцтва і бізнэсу Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, і 7 кампаній.

У цяперашні час ЕС увёў тры блокі санкцый — у кастрычніку, лістападзе і снежні 2020 года, агулам у чорны спіс уключаны 88 фізічных асоб і 7 кампаній. Фізічным асобам забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і доступ да банкаўскай сістэмы Еўрасаюза, еўрапейскаму бізнэсу забаронена любое супрацоўніцтва з уключанымі ў спіс юрыдычнымі асобамі, за выключэннем выканання раней падпісаных кантрактаў.

22 лютага на пасяджэнні Рады ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у Брусэлі было прынята рашэнне распрацаваць чацвёрты санкцыйны пакет, а таксама актывізаваць падтрымку незалежнага грамадства ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0