Напярэдадні фіналу чэмпіянату сьвету па футболе ФІФА вызначыла найлепшага маладога гульца «мундыялю». Ім стаў 21-гадовы форвард зборнай Нямеччыны Лукаш Падольскі.
На тытул прэтэндавалі яшчэ пяць гульцоў: Ліанэль Мэсі (Аргентына), Крышціяну Раналду (Партугалія), Франсыск Фабрэгас (Гішпанія), Транкільё Барнэта (Швайцарыя) і Люіс Валенсія (Эквадор).
Лукаш Падольскі, што нарадзіўся ў Польшчы, у новым сэзоне будзе абараняць колеры мюнхэнскай “Баварыі”.