Скрыншот відэа МУС

Скрыншот відэа МУС

Спецаперацыю па выяўленні пастаўшчыкоў метадону і мефедрону правёў наркакантроль Міншчыны. У пачатку года аператыўнікі даведаліся, што двое мінчукоў могуць быць датычныя да незаконнага трафіку і распаўсюду забароненых рэчываў. Іх распрацоўка завяршылася затрыманнямі, паведамляе прэс-служба МУС.

У студзені каля Барысава злавілі з доказамі злачынства 38-гадовага кур'ера, у машыне якога знайшлі 1 кг метадону, а крыху пазней «узялі» і 34-гадовага арганізатара наркабізнэсу.

Высветлілася, апошні спачатку «працаваў» адзін: ездзіў па тавар у Расію, фасаваў яго на здымнай кватэры ў Менску і рабіў закладкі для дробных аптавікоў. Пазней мужчына прыцягнуў знаёмага і даручыў яму займацца дастаўкай псіхатропу ў Беларусь.

Пазней міліцыя выявіла дзесяць дробных аптавікоў. У іх і ў выяўленых тайніках было канфіскавана больш за 1,6 кг метадону і мефедрону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0