Як паведамілі праваабаронцы, жанчына на судзе растлумачыла, што яе падвозіў знаёмы. Калі яна сядала ў машыну, то не бачыла ніякай налепкі. У машыне з ёй ехалі яшчэ чатыры чалавекі.

Каля Філармоніі машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і ўсіх адвезлі ў РУУС для высвятлення асобы. Там на Святлану склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

У выніку суддзя Чараповіч прызнала Святлану вінаватай і асудзіла на 12 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0