@frankyedekkk / Twitter

@frankyedekkk / Twitter

У Міністэрстве аховы здароўя краіны паведамілі, што загінулі прынамсі 32 чалавекі, яшчэ 66 атрымалі раненні, піша РБК.

На месца здарэння накіравалі больш за 30 машын хуткай дапамогі, якія дастаўляюць пацярпелых у бальніцы.

Прычына аварыі пакуль не называецца. 

Паводле звестак крыніцы Reuters у службе бяспекі, цягнікі рухаліся на невялікай хуткасці, у выніку сутыкнення два вагоны былі разбураныя, а трэці перакуліўся. Пракуратура Егіпта пачала расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0