Як піша Spiegel, за атакай стаіць групоўка Ghostwriter. У службе бяспекі краіны падазраюць, што яна звязаная з Галоўным упраўленнем Генштаба Расіі (былое ГРУ). Хакеры рассылалі на электронныя адрасы палітыкаў фішынгавыя лісты.

Паводле выдання, большасць дэпутатаў, якія падвергліся нападу, адносяцца да блоку ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), які ўваходзіць у кіруючую кааліцыю. Таксама, паводле газеты, атака закранула 31 дэпутата ландтага (рэгіянальны парламент). Ці ўдалося зламыснікам выкрасці даныя, пакуль невядома.

Выданне паведамляе са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе, што хакеры спрабавалі атакаваць не толькі дэпутатаў, але і палітычных актывістаў у Гамбургу і Брэмене, усяго ад іх дзеянняў пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек.

Паводле амерыканскай кампаніі па кібербяспецы FireEye, Ghostwriter функцыянуе мінімум з 2017 года, яна дзейнічае «у адпаведнасці з інтарэсамі бяспекі Расіі». Група спецыялізуецца на пашырэнні дэзынфармацыі, у першую чаргу сярод жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы, у асноўным гаворка ідзе аб крытыцы прысутнасці НАТА ва Усходняй Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0