У Кіеве Пушкін браў удзел у выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасць, супраціў», якая праходзіць у Мастацкім арсенале, адной з найбуйнейшых культурных пляцовак ва Украіне, піша «Радыё Свабода».

Перад вылетам з Кіева Алесь Пушкін ведаў, што супраць яго пракуратурай Горадні заведзеная крымінальная справа за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Але ён не разглядаў варыянту заставацца ва Украіне і вярнуўся на радзіму.

Справа датычыць карціны аўтарства Пушкіна, якая была на выставе ў Гродне. Па гэтай жа справе ў пятніцу ў Гродне быў затрыманы Павал Мажэйка — стваральнік Цэнтра гарадскога жыцця, дзе і адбылася выстава.

Спачатку паведамлялася, што Пушкін па вяртанні ў Мінск быў затрыманы, але потым стала вядома, што ён на волі і скіраваўся ў Бобр, дзе жыве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0