Фота «Радыё Рацыя»

Фота «Радыё Рацыя»

— Учора Алеся — так мы называем Аляксандру дома — вярнулася ў інтэрнат з заняткаў ва ўніверсітэце. Да яе ў пакой прыйшлі з ператрусам. Яна паспела мне пра гэта паведаміць па тэлефоне. Ад яе сяброў я даведалася, што пры ператрусе ў дачкі канфіскавалі тэхніку, магчыма, нешта яшчэ. Пазней удалося высветліць, што Алеся затрыманая да 72 гадзін па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Яна знаходзіцца ў ІЧУ, — распавяла Юлія Бука.

У дзяўчыны ёсць адвакат, ёй, па словах маці, у суботу абяцалі дазволіць перадаць перадачу.

Аляксандра вучыцца на 4 курсе гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта, на спецыяльнасці «рамана-германская філалогія».

Фота са старонкі Алесі ў фэйсбуку

Фота са старонкі Алесі ў фэйсбуку

Дзяўчына мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. У кастрычніку яна разам з іншымі студэнтамі ПДУ ўдзельнічала ў відэазвароце супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі пасля выбараў. Неўзабаве ўсіх дзейных асоб гэтага роліка выклікалі на размову да пракурора Наваполацка Анатоля Аўсюка.

У сакавіку Аляксандра Бука і яшчэ трое студэнтаў ПДУ ўдзельнічалі ў флэшмобе, прысвечаным палітвязням: у знак салідарнасці з імі маладыя людзі пагалілі галаву. Пасля гэтага ў ВНУ прыйшла старшая памочніца пракурора Наваполацка Кацярына Ярома.

Маці Аляксандры — Юлія Бука — прадпрымальніца, гаспадыня аграсядзібы «Родны кут» у вёсцы Валодзькава Глыбоцкага раёна. Жанчына размаўляе на беларускай мове, беларускамоўным турыстам на яе сядзібе прадастаўляюцца зніжкі. Любоў да нацыянальнай культуры, гісторыі, мовы Юлія перадала і сваім траім дзецям. Аляксандра — малодшая з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0