Паглядзець яго можна будзе на ютуб-канале купалаўцаў.

Тры часткі спектакля пакажуць 27 сакавіка, 28 сакавіка і 29 сакавіка, кожны вечар у 21:00. Усе часткі будуць даступныя для прагляду да 31 сакавіка.

У трыццатыя гады Брэхт быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства і вымушаны быў эміграваць. Але ва ўсе краіны, дзе пасля жыў пісьменнік, упэўненымі крокамі паступова прыходзіў страх — дабіраўся нацызм.

«П'еса «Страх і галеча Трэцяга рэйха» расказвае зусім не пра ўзнікненне нацызму. Гэтае падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы Брэхт пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак. Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, што не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе», — кажуць купалаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0