«Прыязджалі людзі з Гродзенскага СК і пяцёра амапаўцаў. Забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх чальцоў сям'і. У майстэрні пашкодзілі карціны, пабілі шкло», — паведамляе БФКС.

Учора пракуратура Гродна завяла крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі) супраць Алеся Пушкіна і кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» (Гродна) Паўла Мажэйкі. 

Справа датычыць карціны аўтарства Пушкіна, якая была на выставе ў Гродне ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Павел Мажэйка быў затрыманы, а Алесь Пушкін учора вечарам вярнуўся з Кіева ў Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру