Фота The New York Times

Фота The New York Times

Пробаадборнік паветра называецца AerosolSense. На гэтым тыдні прылада ўжо з’явілася ў продажы. Па памеры пробаадборнік крыху большы за тостар, таму яго зручна размяшчаць у офісах, бальніцах, школах і іншых установах, паведамляе The New York Times.

AerosolSense выкарыстоўваецца для выяўлення паветрана-кропельных патагенаў, у тым ліку каранавіруса. Прылада аўтаматычна бярэ пробы паветра з памяшкання і назапашвае іх у адмысловым картрыджы. Затым гэты картрыдж штодня адпраўляецца на лабараторны аналіз, што дапамагае выявіць сляды віруса ў памяшканні.

AerosolSense каштуе прыкладна $5 тысяч. Гэта не першы пробаадборнік паветра, бо за апошні год навукоўцы выкарыстоўвалі і іншыя мадэлі, каб выяўляць каранавірус у паветры. Аднак, на думку экспертаў, AerosolSense найбольш даступны і зручны.

Пробаадборнікі паветра ўжо шырока выкарыстоўваюцца для выяўлення ў паветры забруджвальных рэчываў. Аднак выхапіць вірусы з паветра значна складаней, бо вірусныя аэразолі вельмі маленькія. Таму пробаадборнікам неабходна ўцягваць больш паветра, каб захапіць часціцы віруса. Але нават у такім выпадку ёсць верагоднасць, што вірусныя часціцы могуць знаходзіцца на больш нізкіх узроўнях, што не выявіць пробаадборнік.

AerosolSense распрацаваны так, каб ён быў максімальна просты ў прымяненні. Прылада складаецца з калектарнай трубы, якая ўцягвае паветра і накіроўвае яго да зменнага картрыджа. Картрыдж падобны да невялікага шпрыца, унутры якога знаходзіцца пенападобнае рэчыва, што затрымлівае вірусныя часціцы.

Праз некалькі гадзін картрыдж вымаецца і адпраўляецца ў лабараторыю на анліз, дзе з дапамогай полімеразнай ланцуговай рэакцыі вызначаецца, ці прысутнічае ў паветры генетычны матэрыял каранавіруса.

Калі вірус прысутнічае ў паветры, то арганізацыі будуць ведаць, што неабходна прымаць меры па ўзмацненні бяспекі, сярод якіх узмоцненая вентыляцыя, адсочванне кантактаў і дэзынфекцыя памяшкання.

Больш за тое, пробаадборнік паветра дазволіць навукоўцам яшчэ больш дасканала даследаваць вірусныя аэразолі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0