Уладзімір Лазікевіч працуе дворнікам, а ў вольны час праз групу «Аддам дарма» забірае паламаныя рэчы, а затым рамантуе іх. Увечары 25 сакавіка на вуліцы Тухачэўскага ён забраў у дзяўчыны зламаны гучнагаварыцель, у якога нават кантакты акісленыя. Яго затрымалі, калі ён ужо вяртаўся дадому на супрацьлеглым баку ад універмага «Беларусь», перадаюць праваабаронцы. 

Участковыя Заводскага РУУСа склалі на яго пратакол па арт. 24.23 КаАП і напісалі: «Каля 20:00 вечара на пляцоўцы перад універмагам «Беларусь» удзельнічаў у масавым мерапрыемстве, крычаў у гучнагаварыцель лозунгі «Жыве Беларусь». Таксама на мужчыну склалі пратакол за непадпарадкаванне пры затрыманні.

Суддзя Анастасія Асіпчык адмовіла ў задавальненні хадайніцтва аб запыце білінгу тэлефона, у званку дзяўчыне, у якой ён забраў гучнагаварыцель, і ў экспертызе, каб даказаць яго няспраўнасць. Заслухаўшы ўсе паказанні, суддзя асудзіла Уладзіміра на 30 сутак арышту. У спісе канфіскаваных рэчаў гучнагаварыцель не значыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0